--Як харашо, што я не памёр месяц таму!!! Я б мог гэтага не пабачыць!
Ад старога чалавека чуць такое -- зусім іншае, чым ад маладога... Аказваецца, пакуль я ўчора бегала па сваіх справах, нашага былога в.а. дырэктара выселілі з кабінета і пасадзілі разам з ўсімі. У пакоі людзей, як селядцоў, таму ён вымушаны выходзіць. І выходзіць, і пытаецца "як справы?", шэптам так пытаецца... А людзі адзін аднаму гэтыя "яксправы" пераказваюць, бо два гады не было ні шэпту, ні "яксправаў", адно крык, ды прыніжэнне, ды чарга ў яго кабінет. Праўда чарга была толькі напачатку, пакуль усе, хто туды стаяў, ні атрымалі, хоць па дробнай, ды пасадзе. Дык адна цёценька атрымала пасаду ўжо зусім нерэальную -- "намеснік дырэктара па філасофіі". І ўсё б было смешна, каб не было так страшна. Але цяпер вось выселілі, і нават вынеслі мэблю, купленую за гэтыя два гады. І цяпер усе гадаюць -- куды пераедзе адмыслова купленае крэсла -- высокае, скураное, аэрадынамічнае. Трон, карацей...
Гісторыя гэтая так мяне дастала, што нават злараднічаць няма настрою.